Ой, сівы конь бяжыць

From WikiSpiv
Revision as of 17:59, 13 August 2020 by Dcentore (talk | contribs) (Created page with "Category:Belarusian <credits> Народная Украінскі: Ой чий то кінь стоїть </credits> <spiv> Ой сівы конь бяжыць На і...")
(diff) ← Older revision | Latest revision (diff) | Newer revision → (diff)
Jump to: navigation, search
Народная
Ой сівы конь бяжыць
На ім бела грыва
Ой спадабалася
Ой спадабалася
Мне тая дзяўчына
 
Ня так та дзяўчына
Як яе лічанька
Ой падай дзяўчына
Ой падай дзяўчына
На коня ручаньку
 
Рукі не падала
Тры словы сказала
Няхай бы я жыла
Няхай бы я жыла
Кахання не знала
 
Бо тое каханне
Звячора да рання
Як сонейка ўзыйдзе
Як сонейка ўзыйдзе
Каханне разыйдзе

Рэалізацыя