А пералёўцы на горы
From WikiSpiv
Народная
А Пералёўцы на горы,
На горы - лёлi рана
На горы, на горы.
А стаiць цэрква ва дворы,
Ва дворы - лёлi рана
Ва дворы, ва дворы.
А на царкоўцы макаўка,
Макаўка - лёлi рана
Макаўка, макаўка.
А на макаўцы ластаўка
Ластаўка - лёлi рана
Ластаўка, ластаўка
А яна сядзiць высока
Высока - лёлi рана
Высока, высока
А яна бачыць далёка
Далёка - лёлi рана
Далёка, далёка
А што ў Янове дзеецца
Дзеецца - лёлi рана
Дзеецца, дзеецца
А восем хлопцаў жэнецца
Жэнецца - лёлi рана
Жэнецца, жэнецца
Дай, а дзевяты даліцца
Даліцца - лёлi рана
Даліцца, даліцца
А за нявесту сваряцца
Сваряцца - лёлi рана
Сваряцца, сваряцца
Варіянт
- Дай, а дзевяты дзiвiцца
- Дай, а дзевяты даліцца
Джерела
- https://www.bibliofond.ru/view.aspx?id=884008
- https://www.youtube.com/watch?v=-yhjZ5_FVgg (comments)