Ой, сівы конь бяжыць

From WikiSpiv
Jump to: navigation, search
Народная
Ой сівы конь бяжыць
На ім бела грыва
Ой спадабалася
Ой спадабалася
Мне тая дзяўчына (2)
 
Ня так та дзяўчына
Як яе лічанька
Ой падай дзяўчына
Ой падай дзяўчына
На коня ручаньку (2)
 
Рукі не падала
Тры словы сказала
Няхай бы я жыла
Няхай бы я жыла
Кахання не знала (2)
 
Бо тое каханне
Звячора да рання
Як сонейка ўзыйдзе
Як сонейка ўзыйдзе
Каханне разыйдзе (2)

Перапеўкі[ ]