Difference between revisions of "Ты ж мяне падманула"

From WikiSpiv
Jump to: navigation, search
 
(2 intermediate revisions by 2 users not shown)
Line 57: Line 57:


!Прыпеў.
!Прыпеў.
!Не абавязкова:


Ты казала, што памру.
Ты казала, што памру.

Latest revision as of 20:41, 9 June 2022

Народная
Украінская: "Ти ж мене підманула"
Ты казала ў панядзелак
Пойдзем разам з пасядзелак.
Я прыйшоў цябе няма
Падманула-падвяла
 
Прыпеў:
Ты ж мяне падманула,
Ты ж мяне падвяла,
Ты ж мяне маладога
З ума-розуму звяла. (2)
 
Ты казала у аўторак
Пацалуеш разоў сорак.
Я прыйшоў цябе няма
Падманула-падвяла
 
Прыпеў.
 
Ты казала, што ў сярэду
Пойдзем разам на бяседу.
Я прыйшоў цябе няма
Падманула-падвяла
 
Прыпеў.
 
Ты казала, што ў чацвер
Пойдзем разам на вячэру.
Я прыйшоў цябе няма
Падманула-падвяла
 
Прыпеў.
 
Ты казала, што ў пятніцу
Пойдзем разам у святліцу.
Я прыйшоў цябе няма
Падманула-падвяла
 
Прыпеў.
 
Ты казала, што ў суботу
Пойдзем разам на работу.
Я прыйшоў цябе няма
Падманула-падвяла
 
Прыпеў.
 
Ты казала, што ў нядзелю
Пойдзем разам на вяселле.
Ты прыйшоў - мяне няма
Падманула-падвяла
 
Прыпеў.
 
Не абавязкова:
 
Ты казала, што памру.
Я зрабіў табе труну.
Я прыйшоў, а ты жыва
Падманула-падвяла
 
Прыпеў.

Варыянт[ ]

  • Ты казала...
  • Я казала...
  • Ты ж мяне падманула,
    Ты ж мяне падвяла,
    Ты ж мяне маладога
  • Я ж цябе падманула,
    Я ж цябе падвяла,
    Я ж цябе, маладога,
  • Пойдзем разам з пасядзелак
  • Пойдзем разам на сядзелак
  • Пойдзем разам на вячэру
  • Пойдзем разам у аер

Перапеўкі[ ]