Гэй, забава!

From WikiSpiv
Jump to: navigation, search
Народная
Украінская: "Гей, забава!"
Ты казала ў панядзелак, мая міла
Пойдзем разам з пасядзелак, чарнабрыва.
 
Рэфрэн:
Я прыйшоў - цябе няма
Падманула-падвяла,
Падманула-падвяла, чарнабрыва. (2)
 
Прыпеў:
Гэй, забава, забава аж да рання,
Гэй, забава, забава цэлу ноч!
Я гуляла, гуляла аж да рання,
Я гуляла, гуляла цэлу ноч!
 
Ты казала ў сярэду, мая міла
Пойдзем разам на бяседу, чарнабрыва.
 
Рэфрэн.
Прыпеў.
 
Ты казала ў пятніцу, мая міла
Пойдзем разам па суніцы, чарнабрыва.
 
Рэфрэн.
Прыпеў.
 
Ты казала ў нядзелю, мая міла
Пойдзем разам на вяселле, чарнабрыва.
 
Рэфрэн.
Прыпеў (2)

Перапеўкі[ ]